четверг, 27 октября 2016 г.


24 кастрычніка  на базе нашай школы прайшоў раённы метадычны мост  для настаўнікаў І ступені навучання. У правядзенні дадзенага пасяджэння прынялі ўдзел настаўнікі школ раёна. Настаўніца Агей Т.К. правяла адкрыты ўрок літаратурнага чытання ў 2 класе па тэме: "Казка "Пшанічны каласок". Мэтай дадзенага пасяджэння ставілася рэалізацыя сістэмы кантролю і ацэнкі ведаў пры безадзнакавым навучанні на змястоўна-ацэначнай аснове.                                                                                                                      

воскресенье, 4 сентября 2016 г.

Кожную першую нядзелю верасня...


Кожную першую нядзелю верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Беларусы ганарацца сваёй мовай . Дзень беларускага пісьменства ў 2016 годзе прыходзіцца на 4 верасня, таму ў шосты суботні день 3 верасня у школе праводзіліся мерапрыемствы, звязаныя з гэтым святам. Навучэнцы ўдзельнічалі ў конкурснай праграме “Чароўныя словы”. Вучні з задавальненнем чыталі любімыя вершы на роднай мове, пісалі літары стараславянскага алфавіту і складалі з іх словы, наведалі выстаўку школьнай бібліятэкі. Галоўны персанаж свята Дзед Усявед паведаў выхаванцам аб вытоках беларускага пісьменства і вялікім укладзе славутых асветнікаў у развіцці беларускага пісьменства.


К началу страницы Вниз страницы Автопрокрутка Стоп Scroll