суббота, 1 мая 2021 г.

7 вершаў, напісаных на франтах Вялікай Айчыннай

                                                     
Паэт і вайна... Трагічнае спалучэнне...
Але гэта няпраўда, што гарматы заглушаюць голас муз. У гісторыі беларускай літаратуры засталіся сотні твораў, напісаныя на франтах альбо ў партызанскіх атрадах. Літаратуразнаўцы падлічылі, што каля 250 нашых пісьменнікаў сталі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. Але насамрэч лічба гэтая куды большая... Як падлічыць, колькі загінула талентаў, чые рукапісы зніклі, хто мог бы пазней напісаць цудоўныя вершы, паэмы, раманы, але застаўся невядомы? А тыя, хто выжыў, назаўсёды зрабілі вайну тэмай сваіх твораў.  ПАДРАБЯЗНЕЙ...
                                                                     

вторник, 6 апреля 2021 г.

   Народны пісьменнік Беларусі - ганаровае званне, што надаецца пісьменнікам, якія  стварылі выдатныя творы мастацкай літаратуры і маюць вялікія дасягненні ў развіцці беларускай літаратуры.
Званне народнага пісьменніка ў Беларусі маюць усяго 9 чалавек...


 

 Народны паэт Беларусі - ганаровае званне, што надаецца паэтам, якія  стварылі выдатныя творы мастацкай літаратуры і маюць вялікія дасягненні ў развіцці беларускай літаратуры.
Званне народнага пісьменніка ў Беларусі маюць усяго 8 чалавек...


воскресенье, 28 февраля 2021 г.

Да 125-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы


Кандрат Крапіва — адзін з буйнейшых прадстаўнікоў беларускай літаратуры. Выдатны мастак слова, ён узбагаціў беларускую літаратуру шматлікімі творамі, разнастайнымі па жанру і тэматыцы, у якіх адлюстроўваў жыццё нашай краіны на розных этапах яе гісторыі. Асабліва вялікая заслуга яго ў развіцці сатырычных жанраў, у развіцці беларускай байкі і драматургіі. Кандрат Крапіва (Кандрат Кандратавіч Атраховіч) нарадзіўся
5 сакавіка 1896 года ў вёсцы Нізок былога Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Уздзенскі раён Мінскай вобласці) у сялянскай сям'і. 
Пасля заканчэння народнага вучылішча вучыўся ў чатырохкласным гарадскім вучылішчы, спачатку ў Стоўбцах, затым у мястэчку Койданава. Да гэтага часу і адносяцца яго першыя пробы пяра. Закончыўшы ў 1913 г. гарадское вучылішча, Крапіва здае экстэрнам экзамен на званне настаўніка пачатковай школы і едзе працаваць у Мнішанскае земскае народнае вучылішча былога Мінскага павета. У 1915 годзе яго мабілізуюць у царскую армію і праз некаторы час пасылаюць на фронт. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, у пачатку 1918 г., Крапіва як настаўнік дэмабілізуецца з арміі і едзе працаваць у адну з пачатковых школ Уздзенскай воласці. Праз два гады яго прызываюць у Чырвоную Армію. Некаторы час пасля арміі жыве ў роднай вёсцы, а вясною 1925 г. пераязджае ў Мінск, пачынае працаваць у Інстытуце беларускай культуры інструктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства, актыўна ўключаецца ў літаратурнае жыццё, з'яўляецца членам літаратурнага аб'яднання «Маладняк», а затым — «Узвышша». У 1926 г. Крапіва паступае на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта; пасля заканчэння універсітэта цалкам аддаецца літаратурнай дзейнасці. Ён ужо вядомы як аўтар шматлікіх сатырычных вершаў, баек, апавяданняў (зборнікі «Асцё», «Крапіва», 1925; «Апавяданні», 1926), антырэлігійнай паэмы «Біблія» (1926). У пачатку 30-х гг. выходзяць з друку асобным выданнем яго паэма-жарт «Хвядос — Чырвоны нос» і першая кніга рамана «Мядзведзічы». 3 1934 г. асноўным відам літаратурнай творчасці пісьменніка становіцца драматургія. У верасні 1939 г. Крапіва прымае ўдзел у вызваленчым паходзе Савецкай Арміі ў Заходнюю Беларусь, затым—у вайне з белафінамі. 3 першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ён зноў у радах Савецкай Арміі, працуе ў франтавым друку, спачатку ў газеце «За Савецкую Беларусь», а потым рэдактарам ілюстраванай сатырычнай газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну!», на старонках якой Друкуе сатырычныя вершы, апавяданні, байкі, фельетоны, памфлеты, накіраваныя супраць гітлераўскіх захопнікаў (на акупіраваную ворагам тэрыторыю Беларусі газету дастаўлялі на самалётах). У самы цяжкі перыяд вайны, у снежні 1941 г., пісьменнік уступае ў рады КПСС. Пасля вайны Крапіва некаторы час рэдагуе гумарыстычна-сатырычны часопіс «Вожык», а затым пераходзіць на сталую працу ў Акадэмію навук БССР. Доктар філалагічных навук, акадэмік Акадэміі навук БССР і яе віцэ-прэзідэнт з 1956 г., ён плённа працуе ў галіне беларускага мовазнаўства, а таксама аддае шмат увагі пытанням арганізацыі навуковай дзейнасці інстытутаў Акадэміі навук. За выдатныя заслугі ў развіцці беларускай літаратуры пісьменнік узнагароджаны многімі ордэнамі і медалямі, ён тройчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР. У 1956 г. у сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння Кандрату Крапіве прысвоена ганаровае званне народнага пісьменніка БССР. У 1975 г. Савецкі ўрад удастоіў яго самай высокай узнагароды — звання Героя Сацыялістычнай Працы. Памёр Кандрат Крапіва на 95 годзе жыцця – 7 студзеня 1991 года.

четверг, 25 февраля 2021 г.

Да Міжнароднага дня роднай мовы

Навучэнцы ўстановы Дземянік Юрый (11 кл.) і Кудлаш Вікторыя (9кл.) прынялі ўдзел у абласным конкурсе буктрэйлераў "Чытаем беларускіх класікаў", прысвечанага творчасці Івана Шамякіна і Івана Мележа.
                                 

суббота, 20 февраля 2021 г.

Да Міжнароднага дня роднай мовы

Дык чаруй жа людзей паміж моваў другіх
І гучы вечна, ярка і нова
Мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх -
Беларуская родная мова
Алесь Ставер
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы навучэнцы нашай установы адукацыі з задавальненнем далучыліся да чэленджа "Мова", прачытаўшы ўрыўкі з паэмы Якуба Коласа "Новая зямля". Лілося прыемнае, мілагучнае, роднае слова - уздымаўся настрой, радавалася душа... І мы запрашаем ВАС таксама прыняць удзел у чэленджы!


понедельник, 1 февраля 2021 г.

Да 100-годдзя з дня нараджэння Ивана Мележа

Іван Паўлавіч Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921 г. у вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сямігодкі вучыўся ў сярэдняй школе № 1 у Хойніках, якую скончыў у 1938 г.Празаік, драматург, літаратуразнавец, публіцыст, грамадскі дзеяч. Народны пісьменнік Беларусі (1972). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1972), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1976, пасмяротна), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962). Выпускнік філалагічнага факультэта БДУ (1945), скончыў аспірантуру БДУ (1948), выкладчык ваеннай справы (1943 — 1945), старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры БДУ (1948 — 1950).У 1939 г. надрукаваны першы верш «Радзіме» ў газеце «Чырвоная змена». Першае выступленне ў друку як празаіка адносіцца да 1943 г.: газета «Бугурусланская правда» апублікавала апавяданне на рускай мове «Последняя операция». 25 лістапада 1944 г. газета «Звязда» надрукавала апавяданне на беларускай мове «Сустрэча ў шпіталі». Выдаў зборнікі аповесцей і апавяданняў «У завіруху» (1946), «Гарачы жнівень» (1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (1961), «Белыя вішні і яблыні» (1976). Аўтар рамана «Мінскі напрамак» (1947 — 1952, дапрац. выд. — 1974). Стварыў цыкл раманаў «Палеская хроніка»: «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966) і «Завеі, снежань» (1976). Аўтар п’есы «Пакуль вы маладыя» (1956), «Дні нашага нараджэння» (1958), аднаактоўка «Хто прыйшоў уночы» (1959). Выйшла кніга літаратурна-крытычных артыкулаў, эсэ, інтэрв’ю і публіцыстыкі «Жыццёвыя клопаты» (1975). Дзённікі і запісы ваенных гадоў склалі «Першую кнігу» (1977). Напісаў п’есы «Пакуль вы маладыя» (1956, асобнае выд. — 1958, паст. у 1957), «Дні нашага нараджэння» (1958), аднаактоўку «Хто прыйшоў уночы» (1959, асобнае выд. — 1966). Імем Івана Мележа названы Мазырскі драматычны тэатр, вуліцы ў Мінску, Гомелі, Хойніках, Лельчыцах, Беларуска-славянская гімназія № 36 і гарадская бібліятэка № 2 ў Гомелі, Глінішчанская сярэдняя школа Хойніцкага раёна, у Мінску на доме № 7 па вуліцы Янкі Купалы, у якім жыў народны пісьменнік, усталявана мемарыяльная дошка, у вёсцы Глінішча створаны літаратурны музей і ўсталяваны бюст І. Мележа, у 2010 г. у Хойніках адкрыта скульптурная кампазіцыя «Людзі на балоце».

К началу страницы Вниз страницы Автопрокрутка Стоп Scroll