четверг, 15 декабря 2016 г.

Увага! КОНКУРС.

Запрашаем да ўдзелу

Запрашаем да ўдзелу ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу літаратурных работ юных паэтаў і празаікаў "Слова ў переплёце", прысвечанага    500-годдзю беларускага кнігадрукавання.
Тэрміны правядзення конкурсу:
Конкурс праводзіцца ў тры этапы:
1 этап - абласны - з 1 верасня па 31 лістапада
2 этап - рэспубліканскі - з 15 лютага па 31 сакавіка
3 этап - заключны - з 1 па 30 красавіка 2017 года


Работы прымаюцца па адрасе: 230023, г. ГроднаКаложскі парк,1, установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны абласны 
Палац творчасці дзяцей і моладзі», каб.206 - інфармацыйна-бібліятэчны цэнтр. 
Кантактны тэлефон: (0152) 74-49-22; 52-37-02 
Электронны адрас: detpl@tut.by - тэма «Слова ў пераплёце»        ПАЛАЖЭННЕ

среда, 7 декабря 2016 г.


Конкурс творчых работ

«І складаюцца самыя дзівосныя казкі…» 

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа з нагоды
110-годдзя пачатку творчай дзейнасці Якуба Коласа,
  90-годдзя верша народнага паэта Беларусі «Савось-распуснік» і 
90-годдзя зборніка алегарычных апавяданняў «Казкі жыцця» ладзіць творчы конкурс «І складаюцца самыя дзівосныя казкі…». Мерапрыемства накіравана на выхаванне любові і цікавасці да беларускай літаратуры, папулярызацыю творчасці Якуба Коласа і дзейнасці музея, выяўленне, падтрымку і заахвочванне таленавітай моладзі.
Конкурс праводзіцца з 21 лістапада па 31 снежня 2016 года. Да ўдзелу запрашаюцца асобы ва ўзросце ад 6 да 18  гадоў.
 ПАЛАЖЭННЕ КОНКУРСА 

пятница, 25 ноября 2016 г.

Гэта цікава


Беларуская культура ў прасторы і часе

У раздзеле прадстаўлены матэрыялы пра здабыткі матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў, выдатных людзей, знакавыя падзеі ў гісторыі і культуры Беларусі.

http://adu.by/ru/ucheniky/belaruskaya-kultura-prastory-i-chase.html



четверг, 27 октября 2016 г.


24 кастрычніка  на базе нашай школы прайшоў раённы метадычны мост  для настаўнікаў І ступені навучання. У правядзенні дадзенага пасяджэння прынялі ўдзел настаўнікі школ раёна. Настаўніца Агей Т.К. правяла адкрыты ўрок літаратурнага чытання ў 2 класе па тэме: "Казка "Пшанічны каласок". Мэтай дадзенага пасяджэння ставілася рэалізацыя сістэмы кантролю і ацэнкі ведаў пры безадзнакавым навучанні на змястоўна-ацэначнай аснове.                                                                                                                      

воскресенье, 4 сентября 2016 г.

Кожную першую нядзелю верасня...


Кожную першую нядзелю верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Беларусы ганарацца сваёй мовай . Дзень беларускага пісьменства ў 2016 годзе прыходзіцца на 4 верасня, таму ў шосты суботні день 3 верасня у школе праводзіліся мерапрыемствы, звязаныя з гэтым святам. Навучэнцы ўдзельнічалі ў конкурснай праграме “Чароўныя словы”. Вучні з задавальненнем чыталі любімыя вершы на роднай мове, пісалі літары стараславянскага алфавіту і складалі з іх словы, наведалі выстаўку школьнай бібліятэкі. Галоўны персанаж свята Дзед Усявед паведаў выхаванцам аб вытоках беларускага пісьменства і вялікім укладзе славутых асветнікаў у развіцці беларускага пісьменства.


К началу страницы Вниз страницы Автопрокрутка Стоп Scroll