Народны паэт Беларусі - ганаровае званне, што надаецца паэтам, якія стварылі выдатныя творы мастацкай літаратуры і маюць вялікія дасягненні ў развіцці беларускай літаратуры.
Званне народнага пісьменніка ў Беларусі маюць усяго 8 чалавек...
Да Міжнароднага дня роднай мовы
Да 100-годдзя з дня нараджэння Ивана Мележа
Іван Паўлавіч Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921 г. у вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сямігодкі вучыўся ў сярэдняй школе № 1 у Хойніках, якую скончыў у 1938 г.Празаік, драматург, літаратуразнавец, публіцыст, грамадскі дзеяч. Народны пісьменнік Беларусі (1972). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1972), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1976, пасмяротна), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962). Выпускнік філалагічнага факультэта БДУ (1945), скончыў аспірантуру БДУ (1948), выкладчык ваеннай справы (1943 — 1945), старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры БДУ (1948 — 1950).У 1939 г. надрукаваны першы верш «Радзіме» ў газеце «Чырвоная змена». Першае выступленне ў друку як празаіка адносіцца да 1943 г.: газета «Бугурусланская правда» апублікавала апавяданне на рускай мове «Последняя операция». 25 лістапада 1944 г. газета «Звязда» надрукавала апавяданне на беларускай мове «Сустрэча ў шпіталі». Выдаў зборнікі аповесцей і апавяданняў «У завіруху» (1946), «Гарачы жнівень» (1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (1961), «Белыя вішні і яблыні» (1976). Аўтар рамана «Мінскі напрамак» (1947 — 1952, дапрац. выд. — 1974). Стварыў цыкл раманаў «Палеская хроніка»: «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966) і «Завеі, снежань» (1976). Аўтар п’есы «Пакуль вы маладыя» (1956), «Дні нашага нараджэння» (1958), аднаактоўка «Хто прыйшоў уночы» (1959). Выйшла кніга літаратурна-крытычных артыкулаў, эсэ, інтэрв’ю і публіцыстыкі «Жыццёвыя клопаты» (1975). Дзённікі і запісы ваенных гадоў склалі «Першую кнігу» (1977). Напісаў п’есы «Пакуль вы маладыя» (1956, асобнае выд. — 1958, паст. у 1957), «Дні нашага нараджэння» (1958), аднаактоўку «Хто прыйшоў уночы» (1959, асобнае выд. — 1966). Імем Івана Мележа названы Мазырскі драматычны тэатр, вуліцы ў Мінску, Гомелі, Хойніках, Лельчыцах, Беларуска-славянская гімназія № 36 і гарадская бібліятэка № 2 ў Гомелі, Глінішчанская сярэдняя школа Хойніцкага раёна, у Мінску на доме № 7 па вуліцы Янкі Купалы, у якім жыў народны пісьменнік, усталявана мемарыяльная дошка, у вёсцы Глінішча створаны літаратурны музей і ўсталяваны бюст І. Мележа, у 2010 г. у Хойніках адкрыта скульптурная кампазіцыя «Людзі на балоце».
21 лютага - Міжнародны дзень РОДНАЙ МОВЫ
2018 год у Рэспубліцы Беларусь абвешчаны Годам малой радзімы. Для кожнага чалавека малая радзіма – гэта тое месца, дзе ён нарадзіўся і вырас, дзе ўпершыню ўсвядоміў сябе асобай. Памятаць свае карані, захоўваць традыцыі і памнажаць культурныя каштоўнасці – абавязак кожнага грамадзяніна нашай краіны.
З нагоды 135-годдзя з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў