четверг, 1 июня 2017 г.
четверг, 11 мая 2017 г.
Вынікі ўдзелу ў конкурсе "Буслік"

Да ўвагі вучняў!
Пазнаёміцца з вынікамі ўдзелу ў конкурсе "БУСЛІК" (беларуская мова) і прайсці онлайн-тэсты можна ТУТ
понедельник, 1 мая 2017 г.
Давайце пазнаёмімся!
Добры дзень, наведвальнікі нашага блога "БеларусаЗНАЎЦА".
Запрашаем y наш блог, створаны ў дапамогу настаўнікам пачатковых класаў пры планаванні і арганізацыі ўрокаў беларускай мовы і літаратурнага чытання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі
среда, 22 марта 2017 г.
Запрашаем прыняць удзел
Запрашаем прыняць удзел у адкрытым вочна-дыстанцыйным фестывалі творчых праектаў "Францыск Скарына - друкар, мысляр, творца"
Падрабязней тут:
Падрабязней тут:
Тэрміны правядзення
мерапрыемства:
дыстанцыйны этап: 6
сакавіка – 7 мая 2017 года;
вочны этап: падвядзенне
вынікаў і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання
пераможцаў – 19 мая 2017 года (пройдуць у канферэнц-зале СТАА «Мінскі
міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау»).
суббота, 11 марта 2017 г.
Aдбылося раённае метадычнае аб'яднанне
10 сакавіка на базе нашай установы адукацыі адбылося раённае метадычнае аб'яднанне настаўнікаў І ступені навучання па тэме "Развіццё інфармацыйных і чытацкіх уменняў па вучэбных занятках І ступені навучання". У рамках работы МА разгледжаны пытанні выкарыстання сучасных эфектыўных педагагічных тэхналогій у практыцы настаўнікаў пачатковых класаў. Наведаны і прааналізаваны адкрыты ўрок літаратурнага чытання ў 4 класе (настаўнік Магілевіч З.В.), з прымяненнем тэхналогіі крытычнага мыслення і ўрок пазакласнага чытання ў 3 класе (настаўнік Канюк А.С.). Вынікам работы МА стала распрацоўка метадычных рекамендацый па выкарыстанню сучасных эфектыўных тэхналогій пры выкладанні вучэбных прадметаў.
пятница, 13 января 2017 г.
НОВАЕ Ў БЛОГУ
Матэрыялы да ўрокаў літаратурнага чытання на новай старонцы
"БЕЛАРУСКІЯ ПІСЬМЕННІКІ"
Увага! Для працы з інтэрактыўным плакатам навядзіце курсор на слайд.
четверг, 15 декабря 2016 г.
Увага! КОНКУРС.
Запрашаем да ўдзелу
Запрашаем да ўдзелу ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу літаратурных работ юных паэтаў і празаікаў "Слова ў переплёце", прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.Тэрміны правядзення конкурсу:
Конкурс праводзіцца ў тры этапы:
1 этап - абласны - з 1 верасня па 31 лістапада
2 этап - рэспубліканскі - з 15 лютага па 31 сакавіка
3 этап - заключны - з 1 па 30 красавіка 2017 года
Работы прымаюцца па адрасе: 230023, г. Гродна, Каложскі парк,1, установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны абласны
Палац творчасці дзяцей і моладзі», каб.206 - інфармацыйна-бібліятэчны цэнтр.
Кантактны тэлефон: (0152) 74-49-22; 52-37-02
Электронны адрас: detpl@tut.by - тэма «Слова ў пераплёце» ПАЛАЖЭННЕ
среда, 7 декабря 2016 г.

Конкурс творчых работ
«І складаюцца самыя дзівосныя казкі…»
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа з нагоды110-годдзя пачатку творчай дзейнасці Якуба Коласа,
90-годдзя верша народнага паэта Беларусі «Савось-распуснік» і
90-годдзя зборніка алегарычных апавяданняў «Казкі жыцця» ладзіць творчы конкурс «І складаюцца самыя дзівосныя казкі…». Мерапрыемства накіравана на выхаванне любові і цікавасці да беларускай літаратуры, папулярызацыю творчасці Якуба Коласа і дзейнасці музея, выяўленне, падтрымку і заахвочванне таленавітай моладзі.
Конкурс праводзіцца з 21 лістапада па 31 снежня 2016 года. Да ўдзелу запрашаюцца асобы ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў.
ПАЛАЖЭННЕ КОНКУРСА
пятница, 25 ноября 2016 г.
Гэта цікава
Беларуская культура ў прасторы і часе
У раздзеле прадстаўлены матэрыялы пра здабыткі матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў, выдатных людзей, знакавыя падзеі ў гісторыі і культуры Беларусі.
http://adu.by/ru/ucheniky/belaruskaya-kultura-prastory-i-chase.html
четверг, 27 октября 2016 г.

24 кастрычніка на базе нашай школы прайшоў раённы метадычны мост для настаўнікаў І ступені навучання. У правядзенні дадзенага пасяджэння прынялі ўдзел настаўнікі школ раёна. Настаўніца Агей Т.К. правяла адкрыты ўрок літаратурнага чытання ў 2 класе па тэме: "Казка "Пшанічны каласок". Мэтай дадзенага пасяджэння ставілася рэалізацыя сістэмы кантролю і ацэнкі ведаў пры безадзнакавым навучанні на змястоўна-ацэначнай аснове.
Подписаться на:
Сообщения
(
Atom
)



