суббота, 25 ноября 2017 г.

Фэст буктрэйлераў па творах Янкі Купалы і Якуба Коласа

  З нагоды 135-годдзя з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў
Янкі Купалы і Якуба Коласа Нацыянальны інстытут адукацыі ладзіў дыстанцыйны конкурс «Фэст буктрэйлераў па творах Янкі Купалы і Якуба Коласа», асноўныя мэты якога – фарміраванне і развіццё цікавасці да вывучэння творчасці пісьменнікаў, папулярызацыя іх твораў, а таксама развіццё чытацкай культуры ўдзельнікаў.
Прапануем вашай увазе лепшыя творчыя работы, адзначаныя дыпломамі

пятница, 27 октября 2017 г.

Да 135-годдзя Якуба Коласа

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа абвясціў конкурс "Жыве паэт між намі тут", прымеркаваны да 135-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі.
Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі 10-16 гадоў - як індывідуальныя аўтары, так і калектывы.
Намінацыі:
"З кожнай мясцінкі зямлі можна пачаць дарогу. Коласу-празаіку".
"Нясуцца зыкі песень здольных. Коласу-паэту".
"Свет бязмежны - мой дом. Коласу-перакладчыку"
 Заяўкі прымаюцца з 4 кастрычніка па 3 лістапада ўключна. Ацэньваць паэтычныя і празаічныя творы дзяцей будзе прафесійнае журы з пісьменнікаў, дзеячаў культуры, навукоўцаў.
Вынікі падвядуць 4 снежня, пераможцаў і прызёраў узнагародзяць дыпломамі, грашовымі прызамі і сувенірамі. Праз конкурс арганізатары спадзяюцца не толькі выявіць юныя таленты, але і прышчапіць больш шырокаму колу школьнікаў непадробную цікавасць да беларускай літаратуры, творчасці і жыццёваму шляху Якуба Коласа, а таксама папулярызаваць дзейнасць устаноў культуры.

четверг, 11 мая 2017 г.

понедельник, 1 мая 2017 г.

Давайце пазнаёмімся!

Добры дзень, наведвальнікі нашага блога "БеларусаЗНАЎЦА".
 Запрашаем y наш блог, створаны ў дапамогу настаўнікам пачатковых класаў пры планаванні і арганізацыі ўрокаў беларускай мовы і літаратурнага чытання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі 


среда, 22 марта 2017 г.

Запрашаем прыняць удзел

Запрашаем прыняць удзел у адкрытым вочна-дыстанцыйным фестывалі творчых праектаў "Францыск Скарына - друкар, мысляр, творца"

Падрабязней  тут:

Тэрміны правядзення мерапрыемства:
дыстанцыйны этап: 6 сакавіка – 7 мая 2017 года;
вочны этап: падвядзенне вынікаў і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання  пераможцаў – 19 мая 2017 года (пройдуць у канферэнц-зале СТАА «Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау»).

суббота, 11 марта 2017 г.

Aдбылося раённае метадычнае аб'яднанне

10 сакавіка на базе нашай установы адукацыі адбылося раённае метадычнае аб'яднанне настаўнікаў І ступені навучання па тэме "Развіццё інфармацыйных і чытацкіх уменняў па вучэбных занятках І ступені навучання". У рамках работы МА разгледжаны пытанні выкарыстання сучасных эфектыўных педагагічных тэхналогій у практыцы настаўнікаў пачатковых класаў. Наведаны і прааналізаваны адкрыты ўрок літаратурнага чытання ў 4 класе (настаўнік Магілевіч З.В.), з прымяненнем тэхналогіі крытычнага мыслення і ўрок пазакласнага чытання ў 3 класе (настаўнік Канюк А.С.). Вынікам работы МА стала распрацоўка метадычных рекамендацый па выкарыстанню сучасных эфектыўных тэхналогій пры выкладанні вучэбных прадметаў.

пятница, 13 января 2017 г.

НОВАЕ Ў БЛОГУ

Матэрыялы да ўрокаў літаратурнага чытання на новай старонцы

"БЕЛАРУСКІЯ ПІСЬМЕННІКІ"

Увага!  Для працы з інтэрактыўным плакатам навядзіце курсор на слайд.
К началу страницы Вниз страницы Автопрокрутка Стоп Scroll