пятница, 27 октября 2017 г.

Да 135-годдзя Якуба Коласа

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа абвясціў конкурс "Жыве паэт між намі тут", прымеркаваны да 135-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі.
Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі 10-16 гадоў - як індывідуальныя аўтары, так і калектывы.
Намінацыі:
"З кожнай мясцінкі зямлі можна пачаць дарогу. Коласу-празаіку".
"Нясуцца зыкі песень здольных. Коласу-паэту".
"Свет бязмежны - мой дом. Коласу-перакладчыку"
 Заяўкі прымаюцца з 4 кастрычніка па 3 лістапада ўключна. Ацэньваць паэтычныя і празаічныя творы дзяцей будзе прафесійнае журы з пісьменнікаў, дзеячаў культуры, навукоўцаў.
Вынікі падвядуць 4 снежня, пераможцаў і прызёраў узнагародзяць дыпломамі, грашовымі прызамі і сувенірамі. Праз конкурс арганізатары спадзяюцца не толькі выявіць юныя таленты, але і прышчапіць больш шырокаму колу школьнікаў непадробную цікавасць да беларускай літаратуры, творчасці і жыццёваму шляху Якуба Коласа, а таксама папулярызаваць дзейнасць устаноў культуры.

Комментариев нет :

Отправить комментарий

К началу страницы Вниз страницы Автопрокрутка Стоп Scroll